Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Галынка"

Адно з лепшых прадпрыемстваў раёна, якое вядзе сваю гісторыю з 1939 года, калі на тэрыторыі Галынкаўскага. сельскага Савета сталі арганізоўвацца першыя калгасы. Наша дзяржпрадпрыемства ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці: вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. Сярэдняспісачная колькасць работнікаў складае 495 чалавек. Агульная зямельная плошча камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Галынка" складае 14606 га, плошча сельскагаспадарчых угоддзяў -12930 га з іх ворыва - 8626 га. Колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы складае на 01.01.2022 года 9409 галоў, у тым ліку кароў малочнага напрамку - 3159 галоў. КСУП "Галынка" вырабляе і рэалізуе наступныя віды прадукцыі: зерне, цукровыя буракі, бульбу, рапс, рапсавы алей, малако, мяса буйной рагатай жывёлы. Тэрыторыя гаспадаркі падзелена на чатыры вытворчыя ўчасткі ў раслінаводстве. Ёсць чатыры рамонтныя майстэрні, сем малочнатаварных ферм, дзве фермы па дарошчванню і адкорму буйной рагатай жывёлы і два малочнатаварныя комплексы.

Гісторыя прадпрыемства

У 1951 годзе шляхам аб'яднання 5 калгасаў - ім. Чапаева, ім. Ракасоўскага, ім. Аідрэева, "Новае жыццё", ім. Кірава - быў створаны калгас большага маштабу ім. Кірава.
У 1960 годзе шляхам аб'яднання калгаса ім. Кірава з калгасам "Чырвоны партызан" быў створаны калгас ім. Цітова.
У 1966 годзе калгас ім. Цітова раз'ядналі на два: "Беларусь" (в. Галынка) і "Радзіма" (в. Астравы).
У 1978 годзе да калгасу "Беларусь" далучылі калгас "Радзіма", называлася гаспадарка калгас "Радзіма".
У 2003 годзе калгас "Радзіма" перайменавалі ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Галынка".
У 2016 годзе СВК "Галынка" пераўтварылі ў камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства "Галынка".
У 2020 годзе да Дзяржпрадпрыемства "Галынка" далучана Дзяржпрадпрыемства "Караліна".
На сённяшні дзень КСУП "Галынка" - гэта самае буйное сельскагаспадарчае прадпрыемства Зэльвенскага раёна.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі і паслуг за 2021 год склала 31564 тыc. рублёў, рост да 2020 года - 114,6%. Атрымалі прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі работ і паслуг 2883 тыc. рублёў, узровень рэнтабельнасці ад рэалізацыі прадукцыі склаў 11,3%.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі і паслуг за 2025 год склала 65759 тыс. рублёў, рост да 2024 года - 116,3%. Атрымалі прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі работ і паслуг 10871 тыc. рублёў, узровень рэнтабельнасці ад рэалізацыі прадукцыі склаў 22,5%.